Віцебск наведала дэлегацыя Савелаўскага раёна Масквы

2-3 лістапада ў Віцебску знаходзіцца з візатам дэлегацыя Савелаўскага раёна Паўночнай адміністратыўнай акругі Масквы.

Візіт праходзіць у межах плана мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж управай Савелаўскага раёна Паўночнай адміністратыўнай акругі Масквы і Віцебскім гарвыканкамам аб эканамічным, гуманітарным і культурным супрацоўніцтве, паведамляе БелТА. У складзе дэлегацыі, якую ўзначальвае намеснік главы ўправы Алена Елісеева, прадстаўнікі моладзевай рады ўправы, члены спартыўнага клуба “Витязь”, ансамбль рускага танца «Умелицы».

Госці плануюць наведаюць ВДУ імя Машэрава, Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны коледж. 3 кастрычніка яны прымуць удзел у святочным сходзе і канцэрце да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія адбудуцца ў КДЦ “Віцебск”. У праграме візіту таксама сяброўскі матч па міні-футболу і экскурсія па Віцебску, падчас якой госці наведаюць абласны краязнаўчы музей і музей М.Шагала.

Пагадненне паміж  управай Савелаўскага раёна Паўночнай адміністратыўнай акругі Масквы і Віцебскім гарвыканкамам падпісана ў пачатку 2006 года тэрмінам на 5 гадоў. Яно прадугледжвае стварэнне спрыяльных умоваў для інвестыцыйнага клімата і паглыблення эканамічных стасункаў, наладжвання прамых сувязей паміж сацыяльна-культурнымі ўстановамі, моладзевае супрацоўніцтва, абмен вопытам па іншых накірунках.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць