Жыхары Полацка атруціліся сурагатнай гарэлкай з Расіі

Па афіцыйных звестках, у Беларусі атруціліся сурагатнай гарэлкай з Расіі і трапілі ў больніцы 136 чалавек, аднаго з іх выратаваць не ўдалося. Сярод пацярпелых ёсць жыхары Полацка.  Пачынаючы  з  23 кастрычніка,  у гарадскую бальніцу сталі паступаць  пацыенты з прыкметамі  таксічнага гепатыту.  Усе пацярпелыя  палачане  злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця. 

Газета “Камсомольская правда в Белоруссии” прыводзіць статычтыку атручвання паводле звестак Міністэрства аховы здароўя:

Горад Трапілі ў больніцу Стан
Ашмяны 55 чалавек 1 жанчына сканала. 1 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане
Барысаў 6 чалавек Стан сярэдняй ступені цяжкасці
Жодзіна 12 чалавек Стан хворых задавальняльны і сярэдняй ступені цяжкасці
Смалявічы 38 чалавек 1 чалавек у цяжкім стане
Полацк 25 чалавек Задавальняльная ступень цяжкасці
АГУЛАМ 136 чалавек 1 чалавек сканаў. Двое знаходзяцца ў цяжкім стане

Некалькі званкоў па раённых бальніцах істотна дапоўнілі афіцыйныя звесткі. «Камсамолка» высветліла, што ў Маладзечна 4 чалавекі ў цяжкім стане ляжаць у рэанімацыі, яшчэ 15 чалавек у стане сярэдняй ступені цяжкасьці, а ў смаргонскую больніцу з вёсак на мяжы з Ашмянскім раёнам паступіла 6 чалавек з таксычным гепатытам.

Інфармацыйнае агенцтва БелТА сёння паведаміла, што Полацкі ГАУС узбудзіў крымінальную справу па факце масавага атручвання сурагатным алкаголем.

Паводле інфармацыі сайта газеты “Наша ніва”, “Камсомольской правды в Белоруссии”, БелТА.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць