Асфальтабетонны завод “Курына” забрудзіў Дзвіну

Асфальтабетонны завод “Курына” у Віцебскім раёне спыніць працу. Адпаведнае рашэнне вынес камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віцебскага аблвыканкама. Такія рашучыя меры прыняты ў сувязі з тым, што прадпрыемства не ліквідавала выяўленых парушэнняў прыродаахоўнага характару. Кантрольныя замеры паказалі перавышэнне дапушчальных выкідаў у атмасферу. На Заходняй Дзвіне з’явіліся чорныя плямы, нагадваючыя нафтавыя. На думку кіраўніцтва завода, гэта адбылося з-за поўнага зносу абсталявання. За 20 гадоў тут ні разу не праводзілася ягоная мадэрнізацыя. У той жа час аб’ёмы вытворчасці павялічваліся, паведамляе БелаПАН са спасылкай на СТВ.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць