Шведы дадуць грошы на развіццё пасёлкаў Віцебшчыны

Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Уладзімірам Навацкім наведала Швецыю. Вынікам гэтай паездкі, якая праходзіла ў кастрычніку ў межах шведскай праграмы развіцця малых населеных пунктаў, стала дамоўленасць аб фінансавай дапамозе некаторым мястэчкам нашай вобласці.

У прыватнасці, прыкладна па 1 мільёну крон шведы плануюць укласці ў развіццё Дзісны і Пераброддзя ў Міёрскім раёне, Обалі Шумілінскага раёна і Бачэйкава Башанковіцкага раёна.
Падчас візіту віцебская дэлегацыя наведала шведскія гарады, правяла сустрэчы ў мясцовых муніцыпалітэтах. Шведскі бок падзяліўся с беларусамі сваім досведам у галіне самакіравання, экалогіі, развіцця прадпрымальніцтва, фермерскіх гаспадарак, паведамляе абласная газета “Народнае слова”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ