6 чалавек загінулі ў аўтакастрофе пад Віцебскам (падрабязнасці)

Аварыя адбылася 3 лістапада на шашы "Віцебск – Ворша". У выніку лабавога сутыкнення двух аўтамашын пацярпелі 7 чалавек, з іх шасцёра загінулі на месцы.
Паводле папярэдняй версіі ДАІ, кіроўца легкавога "Мэрсэдэсу" не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе. Не выключаецца, што мела месца і перавышэнне дазволенай хуткасці. Легкавік вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з грузапасажырскім мікрааўтобусам "Фольксваген-Транспарцёр". Кіроўца мікрааўтобуса ў цяжкім стане быў дастаўлены ў шпіталь. Вадзіцель і чацвёра пасажыраў "Мэрсэдэсу", а таксама адзін пасажыр мікрааўтобуса загінулі на месцы.
Як адзначылі ў абласной службе ДАІ, паводле колькасці ахвяраў гэта дарожнае здарэнне можна лічыць самым сур'ёзным на тэрыторыі Віцебшчыны за апошнія некалькі год.
Прычыны аварыі будуць высветляць следчыя органы, узбуджана крымінальная справа, паведамляе “Радыё Свабода”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ