У Наваполацку прайшла нарада з удзелам Лідзіі Ярмошынай

3 лістапада ў Наваполацку старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына правяла нараду са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.

У прыватнасці, яна нагадала, што, згодна з беларускім заканадаўствам, грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць роўныя выбарчыя правы з грамадзянамі нашай краіны. Яны могуць выбіраць і быць абранымі ў мясцовыя Саветы. Гэта прадугледжана артыкулам 58 Выбарчага кодэкса Беларусі.

У выбарах у мясцовыя Саветы могуць прыняць удзел больш за 70 тысяч грамадзян Расійскай Федэрацыі, паведамляе БелТА. Гэта адзіныя выбары, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне суседняй дзяржавы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць