Экалагічны погляд на родны горад

У Віцебскай гімназіі №4 прайшла другая гарадская канферэнцыя экалагічных праектаў і навуковых прац школьнікаў “Экапогляд”. У ёй удзельнічалі 108 юных даследчыкаў з 5-ці гімназій і 11-ці школ. Яны падрыхтавалі 58 дакладаў, якія тычыліся актуальных для Віцебска экалагічных праблем. Ёсць спадзеў, што вынікі вучнёўскіх назіранняў за станам глебы, паветра ў абласным цэнтры, а таксама вады ў Заходняй Дзвіне, зацікавяць мясцовую ўладу. Бо аргкамітэт канферэнцыі ўзначальваў дырэктар гімназіі №4 Анатоль Аглушэвіч, які з’яўляецца дэпутатам Віцебскага гарсавета. З дапамогай А.Аглушэвіча ўжо выданы зборнік тэзісаў дакладаў канферэнцыі “Экапогляд”. Дарэчы, лепшыя праекты і работы удзельнікаў канферэнцыі будуць прадстаўлены на конкурсе, які ў лістападзе правядзе Віцебскае абласное аб’яданне па арганізацыі пазашкольнай працы з дзецьмі і падлеткамі, паведамляе газета “Народнае слова”.


Падобнае

    Каментаваць