У Наваполацку абвешчаны конкурс на атрыманне грантаў сярод педагогаў

Наваполацкі гарвыканкам упершыню абвясціў конкурс на атрыманне грантаў сярод педагагічных калектываў гораду. Да вясны яны могуць падаваць заяўкі з адукацыйнымі праектамі. Пяць лепшых атрымаюць фінансаванне.
Памер першага гранту – 160 базавых адзінак. На сённяшні дзень гэта амаль 5 мільёнаў рублёў. Два другія гранты складуць амаль 2 мільёны рублёў, два трэція – удвая менш. Да разгляду прымаюцца толькі калектыўныя заяўкі, хаця мясцовыя ўлады мяркуюць у будучым разглядаць і індывідуальныя праекты. Конкурс мяркуецца зрабіць штогадовым. На думку начальніка аддзелу адукацыі Наваполацкага гарвыканкаму Святланы Драздовай, гэтая акцыя мусіць падвысіць якасць працы педагогаў, узмацніць матэрыяльна-тэхнічную і метадычную базу ўстановаў адукацыі, а таксама дазволіць ім падрыхтавацца да святкавання 50-годдзя горада, якое пройдзе ў 2008 годзе, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць