Віцебскія студэнты-медыкі абяруць не толькі прыгажуню, але і прыгажуна

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 8-11 лістапада пройдзе міжнародны фестываль творчасці “Студэнцкая восень ВДМУ-2006”.
Сёлета ў фестываля юбілей – ён адбудзецца ў 10-ты раз.

За чатыры фестывальных дні пройдзе каля 20 разнастайных мерапрыемстваў. Сярод іх малыя студэнцкія Алімпійскія гульні, конкурс інтэрнацыянальнай кухні, мастацкія выставы студэнцкіх зямляцтваў, чэмпіянат ВДМУ па кампутарных гульнях, міжнародны конкурс маладых выканаўцаў, жаночы і мужчынскі конкурсы прыгажосці, конкурс творчасці і прафесійнага майстэрства, выступленні драматычных студый і іншыя забаўляльныя акцыі.

У межах фестывалю 9-10 лістапада пройдзе 6-ая навукова-практычная канферэнцыя “Студэнцкая медыцынская навука ХХІ стагоддзя”, у якой прымуць удзел больш за 80 маладых вучоных з Беларусі і краін СНД.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць