А. Казулін чакае кніг для турэмнай бібліятэкі

Нагадаем, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" (Віцебскі раён), і з 20-га кастрычніка трымае галадоўку супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

Сваякі палітыка паведамілі Радыё Свабода, што Аляксандру Казуліну ў віцебскай калёніі дазволілі зьбіраць кнігі для атраднай бібліятэкі. “Буду падымаць культурны ўзровень зьняволеных”,— напісаў палітык у лісьце дахаты. Былы кандыдат на прэзыдэнта прапануе дасылаць у віцебскую калёнію кнігі з прыпіскай: “Падтрымліваю Аляксандра Казуліна”.

Напісаць Аляксандру Казуліну або паслаць яму кнігі можна на адрас: 211300, Віцебская вобл, Віцебскі раён, пасёлак Віцьба, выпраўленчая калонія №3, 1-ы атрад.

Дарэчы, у гэтай самай калоніі разам з Аляксандрам Казуліным адбывае пакаранне і былы дэпутат Сяргей Скрабец, арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня нібыта за выманьваньне дзяржаўнага крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў і з 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ