Аляксандр — азначае абаронца

Узнагароджанне ахоўнікаў Сёння кіраўніцтва Першамайскага РАУС узнагароджвала двух ахоўнікаў крамы “Веста” №150 — Аляксандра Кіпценка і Аляксандра Протас.

Гэтыя маладыя хлопцы паказалі сябе сапраўднымі мужчынамі, калі затрымалі рабаўніка, які спрабаваў зняць залатыя ўпрыгожанні з кіроўца аднаго з аўто на стаянцы каля крамы. Яны кінуліся на дапамогу адразу, як пачулі крыкі на вуліцы, і змаглі не толькі спыніць гвалт, але і схапіць рабаўніка.

За свой мужчынскі ўчынак два Аляксандры атрымалі ганаровыя граматы, наручныя гадзіннікі з сімволікай “Спецназ” ад міліцыі і каштоўныя падарункі ад адміністрацыі “Веста”.

Чытайце яшчэ