Ахова дач — справа саміх дачнікаў

Пакінутая на зіму лецішча — галаўны боль для кожнага дачніка. Ёсць вялікі шанец вясной не знайсці частку маёмасці, а то і ўбачыць на месцы збудаванай сваімі рукамі хаткі папялішча.

Крадзяжы з дачаў сталі сапраўднай бядой для ўсіх аматараў пакорпацца на градках ды выгадаваць сваю бульбіну ці яблык. На жаль, міліцыя не можа справіцца са злодзеямі, якія за адзін “налёт” могуць змарнаваць вынік нялёгкай працы дачніка.

Прызнаннем уласнага бяссілля, гучыць прапанова займацца самааховай лецішчаў. На думку міліцыі, уласнікі дачаў мусяць правесці агульныя сходы сябраў дачных кааператываў, дзе будзе прынятае рашэнне аб найме сталага вартаўніка. Такім чынам міліцэйскае кіраўніцтва спрабуе перакласці праблему аховы маёмасці асобнай групы грамадзянаў з плячэй раённых аддзелаў міліцыі на плечы саміх грамадзянаў


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць