Фотаконкурс “НЕпластмассовая жизнь”

Экалагічная ініцыятыва “Чыстая Дзвіна - 2006” пры інфармацыйнай падтрымцы “Народных навінаў Віцебска” абвяшчае конкурс “Непластмасавае Жыццё” для аматараў фатаграфіі.

Умовы конкурсу:
1. У конкурсе могуць удзельнічаць фатографы-аматары з Віцебскай вобласці.
2. Фотаздымкі павінны адлюстроўваць тэму экалогіі.
3. Да конкурсу прымаюцца толькі тыя здымкі, аўтарам якіх з’яўляецца даслаўшы.
4. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць не больш за 5 здымкаў.
5. Да конкурсу не прымаюцца калажы і фотамантажы. На здымках не дапускаюцца надпісы.

Тэхнічныя патрабаванні:
1. Фотаздымкі прымаюцца ў фармаце RGB JPEG якасць 60-80.
2. Колеравая прафайл — sRGB.
3. Памер па вузкаму баку не меней 1772 пікселаў.

Узнагароды:
1-е месца: паездка ў Польшчу на творчы семінар па фатаграфіі.
2-е і 3-е месцы: фотаальбомы выбітных беларускіх фотамастакоў.
Таксама лепшыя аўтары будуць узнагароджаныя памятнымі дыпломамі.

Фотаздымкі можна дасылаць электроннай поштай на скрыню [email protected] да 31 снежня 2006 г.
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 13 студзеня 2007 года.

Па выніках конкурсу будзе праведзеная выстава. Аб адкрыцці і месцы правядзення выставы будзе паведамлена дадаткова.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ