У Шаркаўшчыне вучаніцы 2-га класа праламілі чэрап гранатай

12 кастрычніка у цэнтральныя раённую бальніцу Шаркаўшчыны даставілі вучаніцу 2-га класа СШ №1 з удаўленым пераломам цемянной косткі.

Такую небяспечную траўму сямігадовая школьніца атрымала на занятках фізкультурай у школе. Дзяўчынцы трапіла ў галаву выпадкова кінутая дзевяцікласнікам гэтай жа школы вучэбная граната.

10 лістапада па дадзеным факту пракурор Шаркаўшчынскага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 155 (Прычыненне цяжкага або менш цяжкага пашкоджання па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць