У Віцебск са Смаленска везлі алкагольны сурагат пад назвай “Ледакол”

14 лістапада інспектары ГІБДД спынілі ва Усвятах (Пскоўская вобласць Расіі) для агляду мікрааўтобус з беларускімі нумарамі. У ім знайшлі 1 500 літраў тэхнічнай спіртаўтрымліваючай вадкасці. Выявілася, што гэта быў шклоачышчальнік “Ледакол”, які мікрааўтобус вёз са Смаленска ў Віцебск, паведамляе Пскоўскае агенцтва інфармацыі.

Па дадзеных агенцтва, за папярэднія суткі аператыўнікі Пскоўскай вобласці канфіскавалі 1 792 літры нелегальнай гарэлкі. Адметна, што ў сувязі з масавым атручваннем алкаголем з 25 кастрычніка адміністрацыя Пскоўскай вобласці ўвяла рэжым “Надзвычайнай сітуацыі”. З гэтага ж дня мясцовую міліцыю перавялі на 12-гадзінны працоўны дзень і аб’явілі аперацыю “Алкаголь-2006”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць