На Віцебшчыне ўпершыню пройдуць уласныя «Дажынкі»

17 лістапада на Віцебшчыне ўпершыню адбудзецца абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі». Для яго правядзення мясцовыя ўлады абралі Паставы, дзе ў верасні ўжо праходзіла свята рэспубліканскага маштабу – Дзень беларускага пісьменства.

Па рашэнні аблвыканкама на рэгіянальных “Дажынках” узнагародзяць грашовымі прэміямі і ганаровымі граматамі перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На рэспубліканскіх “Дажынках”, якія прайшлі ў кастрычніку ў Бабруйску, Віцебшчына атрымала дыплом за першае месца ў спаборніцтве сярод рэгіёнаў на ўборцы зерневых і зернебабовых – сёлета гаспадаркі вобласці сабралі 806 тысяч тон зерня. Пры гэтым губернатар вобласці Уладзімір Андрэйчанка ацэньвае гэтую ўзнагароду як «в определенной мере аванс». «Нам еще надо немало потрудиться, чтобы обеспечить показатели, которых достигают аграрии передовых хозяйств республики», – сціпла сказаў ён у інтэрв’ю газеце “Народнае слова”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ