У Наваполацку дырэктар спартовай школы краў грошы

У Наваполацку распачалі крымінальную справу ў дачыненні дырэктара мясцовай спартовай школы па лыжных гонках. Як высветліла праверка Дзяржкантролю, напрацягу пяці гадоў ён атрымліваў заробак за заняткі з групай юных спартоўцаў, якіх на самой справе не існавала, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Прычым паводле дакументаў, гэтыя заняткі вёў іншы чалавек, які даўно ўжо не працуе ў школе. Дырэктар падрабляў яго подпіс у ведамасцях. Такім чынам, за пяць гадоў ён незаконна атрымаў больш за 12 мільёнаў рублёў. Дарэчы, аб гэтых махінацыях добра ведалі многія супрацоўнікі школы. Да таго ж, праверка Дзяржкантролю знайшла недахоп матэрыяльных каштоўнасцяў на суму амаль восем мільёнаў рублёў. Напрыклад, дзесяць новых пар дарагіх сучасных лыжаў “Fischer” і “Карелия” ў школе ніколі не бачылі, хаця паводле дакументаў яны меліся на ўзбраенні юных наваполацкіх лыжнікаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ