У Віцебску пройдуць Дні літаратуры ў гонар У.Караткевіча

Напярэдадні дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, 20-24 лістапада, у Віцебску пройдуць прысвечаныя яму Дні літаратуры.

У бібліятэцы імя У.Караткевіча 24 лістапада адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча”. На ёй выступяць віцебскія пісьменнікі, студэнты ВДУ зробяць даклады аб творчасці нашага земляка. А пераможцы гарадскога конкурсу чытальнікаў ягоных твораў Караткевіча прадэкламуюць ягоныя вершы. На вечарыне збіраюцца выступіць акцёры тэатра імя Я.Коласа і тэатра “Лялька”. Плануецца таксама, што падчас Караткевіцкіх дзён ў кінатэатры “Спартак” будуць паказваць фільмы па творах славутага пісьменніка. Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі:

Чытайце яшчэ