Атрымалі заробкі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю

Толькі ў верасні, пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці і аблвыканкама, была ліквідавана ліпеньская запазычанасць па зарплаце на Шумілінскім льнозаваодзе, а таксама на 71 сельскагаспадарчым прадпрыемстве ў Браслаўскім, Лепельскім, Полацкім, Пастаўскім, Сенненскім, Ушацкім і Шумілінскім раёнах.

Кіраўнікі гэтых гаспадарак атрымалі вымовы. Дырэктар льнозавода звольнены. А старшыням райвыканкамаў названых рэгіёнаў па распараджэнні губернатара Уладзіміра Андрэйчанкі аб'яўлены заўвагі.
Усяго за 9 месяцаў гэтага года Камітэт дзяржкантролю зрабіў на прадпрыемствах 1 148 праверак выканання тэрмінаў выплаты заробкаў. Было знойдзена 181 парушэнне. Да адміністратыўнай адказнасці з накладаннем штрафаў прыцягнуты 142 службовыя асобы.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць