Дзень нараджэння тэатра імя Я.Коласа

Сёння Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа споўнілася 80 гадоў. Святочныя імпрэзы з нагоды юбілею пройдуць у чацвер, 23 лістапада.

Тэатр у Віцебску з'явіўся ў 1926 годзе і меў тады назву "Беларускі дзяржаўны тэатр-2" (БДТ-2). Адкрыўся ён пастаноўкай п'есы І.Бека "У мінулы час", на прэм'еры якой прысутнічалі Янка Купала і латышскі паэт Яніс Райніс. Мясцовая газета "Заря Запада" 80 гадоў таму паведамляла пра гэты спектакль:"Показ закрытый. Вход по пригласительным билетам". Першы ж спектакль для гараджан – "Сон у летнюю ноч" по п'есе Шэкспіра – прайшоў на наступны дзень, 22 лістапада. У складзе першай трупы БДТ-2 былі народныя артысты СССР Стэфанія Станюта і Аляксандр Ільінскі і іншыя знакамітыя акцёры.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ