У Оршы праходзяць Дні літаратуры, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу

У Оршы 20 лістапада адкрыліся Дні літаратуры, прымеркаваныя да 76-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Разнастайныя імпрэзы – вечарыны, круглыя сталы, тэматычныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка, пад агульнай назвай “Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча” будуць праходзіць у горадзе напрацягу тыдня.
Як паведамляе БелТА, асноўным мерапрыемствам стануць літаратурныя чытанні, якія адбудуцца 26 лістапада, у дзень нараджэння пісьменніка, у Прыдняпроўскім парку Оршы. Тут, каля помніка літаратару, збяруцца мясцовыя пісьменнікі, краязнаўцы, вучні і студэнты. Яны прачытаюць творы свайго земляка, падзеляцца сваімі ведамі аб малавядомых і вядомых старонках яго біяграфіі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ