У Полацку адбылася канферэнцыя беларускіх літаратараў

У Полацку прайшла літаратурная канфэрэнцыя, прысвечаная сучаснаму стану, праблемам і перспектывам развіцьця літаратуры. На ёй прысутнічала два дзясяткі празаікаў, паэтаў і крытыкаў з Менску, Віцебску, Горадні, Берасця, Полацку ды іншых гарадоў. Сярод гасцей была літаратурны крытык з Украіны Багдана Маціяш.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, самыя гарачыя дыскусіі выклікалі спавешчанні філосафа Валянціна Акудовіча пра крызіс ідэі выдання літаратурнай перыёдыкі, а таксама літаратуразнаўцы Юрася Барысевіча пра інтэрнэт-літаратуру. На канфэнцыі, апроч таго, ішла гаворка аб праблемах дзіцячай літаратуры, пра дзейнасць незалежных выдавецтваў і ўшанаванне памяці беларускіх пісьменнікаў, якія сыйшлі з жыцця. Арганізаваў канферэнцыю галоўны каардынатар Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ