Да 1145-годдзя Полацка ў горадзе з’явіцца помнік Усяславу Чарадзею

Помнік легендарнаму князю плануецца ўсталяваць у Полацку да 1145-годдзя горада, якое будзе святкавацца ў 2007 годзе.

Пра гэта інфармагенцтву БелТА паведаміў старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла. Па яго словах, працягнецца таксама і рэстаўрацыя двух карпусоў былога іезуіцкага калегіума, разлічаная на 2007-2010 гады. У наступным годзе пачнецца вывад абласной псіхіятрычнай бальніцы з карпусоў былога Бернардзінскага манастыра з наступнай рэстаўрацыяй помніка архітэктуры. Сёння таксама праводзяцца работы па захаванні і рэстаўрацыі фрэсак Спаса-Прэабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Як адначыў мэр Полацка, сёлета старажытны горад наведала больш паловы мільярда турыстаў. Ён таксама паведаміў, што зараз вядуцца перамовы з шведскім бокам аб адкрыцці ў горадзе рэстарана скандынаўскай кухні. Апроч таго, па яго словах, у Полацку збіраюцца стварыць турысцка-інфармацыйны цэнтр, які будзе ўключаць горад у маршруты расійскіх тураператараў, а таксама дбаць пра ўнясенне гістарычных помнікаў у спіс Сусветнай спадчыны.

Адзначым, што помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку збіраюцца ўсталяваць даўно. Сярод беларускіх скульптараў нават праводзіўся конкурс. Была задума, каб помнік быў конным. Але пасля ідэя “замарозілася”, бо на выраб і ўсталяванне каменнага Чарадзея не знайшлося грошай.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ