На Расоншчыне адкрыўся першы ў вобласці цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва

На базе фермерскай гаспадаркі “Хорэнь” Расонскага раёна адкрыўся першы ў вобласці цэнтр рэгіянальнага развіцця і падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва.

Цэнтр будзе аказваць практычную і метадычную дапамогу прадпрымальнікам-пачаткоўцам. Асноўны ўхіл будзе зроблены на развіццё агра- і экатурызма, а таксама на стварэнне прадпрыемстваў у галіне паслуг. У бліжэйшы час аналагічныя цэнтры з’явяцца у Міёрскім, Лепельскім, Аршанскім, Віцебскім раёнах, паведамляе газета “Народнае слова”.

Адзначым, што ў Расонскім раёне ў апошнія гады дастаткова развіўся агратурызм. З больш 30 вясковых сядзіб, якія прымаюць турыстаў на Віцебшчыне, асноўная частка знаходзіцца менавіта на Расоншчыне. Турыстычным бізнэсам тут займаюцца сем’і Кролаў, Хорэнь, Барадулькіных, Мацуулевіч і інш. У вёсцы Забор’е гэтага раёну ўжо два гады запар праходзіў рэспубліканскі фестываль сельскага турызма “Заборскі фэст”, мэта якога – прапаганда агра- і экатурызма.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць