Мілінкевіч аварый не рабіў (абноўлены)

Пасля праверкі і агляду машыны, у якой ехаў Аляксандр Мілінкевіч, у ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама прызналі, што транспартны сродак не мае ніякага дачынення да здзяйснення аварыі на дарозе.

Пра гэта ў 23.00. паведаміў карэспандэнту БелаПАН супрацоўнік абласнога ДАІ Раманькоў. У тэлефоннай размове ён сцвярджаў: “Я яшчэ раз паўтараю, ніхто не затрыманы. Машыну, у якой знаходзіўся Мілінкевіч, спынілі ў сувязі з падазрэннем здзяйснення ДТЗ. Праверылі, агледзілі, і ўсіх, хто там знаходзіўся, адпусцілі яшчэ 40 хвілін таму”. Затым спадар Раманькоў, так і не назваўшы свайго імя, кінуў слухаўку.

Са словаў прадстаўніка ДАІ вынікае, што А.Мілінкевіч і Х.Жаляпаў, які кіраваў машынай, былі адпушчаны прыкладна ў 22.20. 

Нагадаем, што машыну, у якой знаходзіліся лідэр дэмакратычных сілаў і ягоны былы кіраўнік выбарчага штабу спынілі ў Віцебску ўчора познім вечарам. Яны вярталіся з Полацка пасля збору подпісаў за дэмакратычных вылучэнцаў у мсяцовыя Саветы. Гэткая ж справа чакае А.Мілінкевіча і сёння ў абласным цэнтры.     


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць