Мілінкевіча і Жаляпава затрымалі пад Віцебскам

Аляксандар Мілінкевіч, які на Віцебшчыне збірае подпісы за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, быў затрыманы увечары 23 лістапада, калі вяртаўся у Віцебск пасля паездкі па вобласці.
Спадар Мілінкевіч наведаў Оршу, Дуброўна, Полацак, Наваполацак і Навалукомаль. У 22 гадзіны на ўездзе у Віцебск машыну, дзе ехаў Аляксандар Мілінкевіч у суправаджэнні Хрыстафора Жаляпава, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Паводле «Хартыі'97», яны заявілі, што спадар Мілінкевіч падобны да чалавека, які павінны у сур'ёзнай аварыі. У выніку той аварыі загінулі людзі, а віноўны кіроўца знік з месца здарэння. Міліцыянты сказалі таксама, што мусяць праверыць, ці мае дачыненне да таго дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль спадара Жаляпава. У 23.30, як паведамляе радыё «Свабода», Аляксандар Мілінкевіч яшчэ знаходзіўся у абласной управе ДАІ.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць