На помніку Уладзіміру Караткевічу з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг

Сёння да помніка Уладзіміру Караткевічу віцябляне неслі кветкі, а невядомы павесіў бел-чырвона-белы сцяг. Фота Сержука СераброСёння раніцай да п’едэстала помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Сам помнік пісьменніку быў упрыгожаны гваздзікамі, абгорнутымі бел-чырвона-белай стужкай.

Гэтак сябры віцебскай арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ вырашылі ўшанаваць памяць таленавітага літаратара, дзень нараджэння якога адзначаецца сёння.

Прыкладна праз гадзіну сцяг і кветкі са стужкай знялі міліцыянты Кастычніцкага РАУС. У падножжы помніка стаялі і кветкі ад сябраў Саюза пісьменнікаў Беларусі (прадзяржаўнай арганізацыі), якія яны прынеслі сюды напярэдадні, 24 лістапада. На тое, што кветкі ўскладзеныя менавіта гэтай пісьменніцкай арганізацыяй, сведчыла шыльдачка з віншавальным надпісам і подпісам, ад каго яны. Міліцыянтам было ўсё роўна: разам са сцягам КХП БНФ яны прыбралі і таблічку “правільных” пісьменнікаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ