Навалукомлю могуць надаць статус раённага цэнтра

Магчыма, гораду Навалукомлю Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў перспектыве  будзе нададзены статус раённага цэнтра. Навалукомль знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад Чашнікаў.

Статус райцэнтра збіраюцца надаць і гораду Белаазёрску ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. А аграгарадкі, дзе жыве звыш за 5000 чалавек, плануюць аднесці да гарадскіх пасяленняў.

Такія прапановы прагучалі на нядаўнім паседжанні прэзідума Савета Мінстраў Беларусі, дзе абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі на 2006-2010 гады. Калі прасцей, то Саўмін клапоціцца пра знешні воблік населеных пунктаў краіны, іх экалогію, інфраструктуру. На гэтым паседжанні ўрад таксама разгледзіў тэрытарыяльную арганізацыю Беларусі да 2015 года. Таму калі дакладна Навалукомль стане райцэнтрам і ці стане ўвогуле, пакуль невядома.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць