У Воршы прэзентавалі кнігу “Свет вачыма Караткевіча” з карыкатурамі і шаржамі пісьменніка

Выданне было адмыслова падрыхтавана да 76-х угодкаў з дня нараджэння пісьменьніка. Укладальнікамі кнігі сталі супрацоўнікі гарадскога музея Уладзіміра Караткевіча, а выдадзеная яна была пры дапамозе аршанскіх спонсараў-прадпрымальнікаў.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у кнізе сабраныя малюнкі, аўтапартрэты, карыкатуры і шаржы, знойдзеныя ў рукапісах і лістах Караткевіча, або ў хатніх архівах ягоных сяброў – Адама Мальдзіса, Янкі Брыля, Вячаслава Рагойшы, Сяргея Панізніка ды іншых калег-пісьменнікаў.

Кніга выйшла накладам 1000 асобнікаў, і набыць яе можна ў музеі Ўладзіміра Караткевіча, які, дарэчы, месціцца ў тым самым будынку, дзе ў 1930 годзе знаходзіўся гарадскі радзільны дом і дзе суджана было прыйсці на свет будучаму беларускаму пісьменніку.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць