СЭЗ “Віцебск” пашырыцца на 130 гектараў

На 130 гектараў плануецца пашырыць тэрыторыю свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск”. З іх 80 га ў раёне прадпрыемства “Віцязь” і 50 га – на Маркаўшчыне.

На ўваход у СЭЗ прэтэндуюць новыя вытворчасці прадпрыемства “Віцязь” па вырабу лічбавых тэлевізараў і прыставак, а таксама тэлевізараў з вадкакрысталічнымі дысплеямі. Плануемыя інвестыцыі – 2 мільёны даляраў. У СЭЗ размесцяцца таксама новыя вытворчасці ААТ “Віцебскія дываны”, якое збіраецца ўкласці ў сучаснае абсталяванне 8 мільёнаў даляраў. Плануе працаваць у СЭЗ і “Віцебскдрэў”, які заявіў аб інвестыцыях у 75 мільёнаў еўра. Паводле газеты “Народнае слова”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць