У Оршы пройдзе абласное свята “Сям’я Прыдзвіння”

У суботу, 2 снежня, у Оршы адбудзецца абласное свята сямейнай творчасці “Сям’я Прыдзвіння”. На яго запрошаны лепшыя творчыя сем’і Віцебшчыны, якія прадэмантсруюць свае таленты.

На свяце пройдзе конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якім будуць прадстаўлены ткацтва, вышыўка, вязанне, шыццё, саломкапляценне, кераміка, жывапіс і фатаграфія. Гаспадыні таксама прадэманструюць веданне сакрэтаў нацыянальнай кухні. Удзельнікі паспаборнічаюць і ў музычным конкурсе.

Арганізавалі свята ўпраўленне культуры аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама. Паводле газеты “Народнае слова”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць