На НТВ пакажуць “Віцебскую справу”

У сярэдзіне снежня па НТВ пакажуць чарговую праграму з цыкла “Следствие вели” з Леанідам Канеўскім. На гэты раз яна будзе на тэму “Віцебская справа” – пра серыйнага забойцу Міхасевіч, які дзейнічаў у Віцебску напрацягу 14 гадоў – з 1971 па 1985 гады. Напачатку гэтага тыдня ў Віцебску праходзілі здымкі працоўнага матэрыялу для праграмы.

Здымкі рабіла маскоўская кінакампанія “Версия”. Карэспандэнт і аператар-пастаноўшчык сустрэліся з непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей: віцебскімі сышчыкамі, следчымі, экспертамі-крыміналістамі, супрацоўнікамі пракуратуры. Ідучы па слядах забойцы Міхасевіча, кінакампанія працягнула здымкі ў Полацку і Мінску, паведамляе газета “Віцебскі кур’ер”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць