На Полаччыне знайшлі яшчэ адзін арсенал часоў Вялікай Айчыннай

У Полацкім раёне, у лясным масіве каля вёскі Юравічы, знайшлі чарговы арсенал часоў Другой сусветнай вайны. За апошнія паўгода гэта трэці выпадак у гэтым рэгіёне. Сапёрам патрапіліся каля 40 артылерыйскіх снарадаў, больш за 120 артылерыйскіх узрывальнікаў, 6 мін і каля 10 гранатаў. Усе боепрыпасы былі вывезеныя і знішчаныя. Папярэднія знаходкі зброі каля Юравічаў адбыліся сёлета ў жніўні. Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць