Naviny.by атрымалі прэмію за развіццё расійскага інтэрнэту

Інтэрнэт-газета «Белорусские новости» і яе выдавец – інфармацыйная кампанія БелаПАН сталі лаўрэатамі расійскай нацыянальнай «Прэміі Рунета-2006» у намінацыі «Рунет за межамі RU». Заснавальнікам штогадовага конкурсу з’яўляецца расійскае Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях.

Узнагарода прысуджана «за ўнёсак у развіццё расійскага сегмента сеткі інтэрнэт». Ушанаванне пераможцаў адбылося 29 лістапада ў Маскве, на цырымонію быў запрошаны кіраўнік кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай. А для супрацоўнікаў «Белорусских новостей» паведамленне аб тым, што яны атрымалі гэтую ўзнагароду, стала прыемным сюрпрызам.

«Даволі прыемна, што нас заўважылі на фоне іншых шматлікіх сайтаў. Я лічу, што гэта цалкам справядлівая ўзнагарода, – расказаў пра свае ўражанні Аляксандр Зайцаў, рэдактар сайта «Белорусские новости». – Я паглядзеў спіс намінантаў, гэта настолькі разнастайныя сайты: і СМІ, і асабістыя, і іншых інформагенцтваў. Прыемна, што перамаглі мы».

“Праўда, перад намі не стаяла мэта «заваяваць» увагу расійскіх чытачоў – у першую чаргу мы арыентуемся на беларускую аўдыторыю. Але, калі аб Беларусі, падзеях, што ў тут адбываюцца, даведваюцца з дапамогай нашага інтэрнет-рэсурсу, таксама вельмі добра і пачэсна», – зазначыў А. Зайцаў.

Сайт газеты “Наша ніва”, прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць