“Тутэйшыя” зноў з’явяцца на сцэне Купалаўскага тэатру

Спектакль “Тутэйшыя” адновіцца ў праграме Купалаўскага тэатру ў Мінску пасля Новага году. Раней кіраўніцтва абяцала вярнуць спектакль у рэпертуар у восеньскім сезоне. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна па аднайменнай п’есе Янкі Купалы быў зняты з рэпертуару каля паўгоду таму. Кіраўніцтва тэатру імя Янкі Купалы тлумачыла гэта неабходнасцю адрамантаваць дэкарацыі і даць адпачыць акторам. Мастацкі кіраўнік тэатру Валерый Раеўскі запэўніў, што ніякіх зменаў у пастаноўцы не адбудзецца, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі” са спасылкай на інтэрнэт-партал “Бюлетэнь-онлайн”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ