Намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама П.Южыка падтрымалі працоўныя калектывы Глыбоччыны

Працоўныя калектывы Глыбокскага мясакамбіната, раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання і СШ №3 вылучылі кадыдатам у дэпутаты абласнога Савета намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Пятра Южыка.

Усяго ў аблсавет па Глыбоцкаму раёну вылучаюцца 3 кандыдаты ў дэпутаты: П.Южык (Глыбоцкая выбарчая акруга №7), памочнік гендырэктара РУП “Беларуснафта” Віталь Шыпко і сацыяльны работнік раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Падсвільская выбарчая акруга №8), паведамляе абласная газета “Народнае слова”.

Дзіўна, што гэта дзяржаўнае выданне, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Віцебскія аблсавет дэпутатаў і аблвыканкам, сярод іншых прозвішчаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ўзгадала і  Яраслава Берніковіча – прадстаўніка грамадскага аб’яднання “Міжнароднае інфармацыйна-аналітычнае агенцтва “Еўрапейская хваля”. Дзіўна ў тым сэнсе, што Я.Берніковіч – вядомы на Глыбоччыне апазіцыйны дзеяч.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць