У Віцебску затрыманы хакеры, якія ашуквалі банкі і інтэрнэт-крамы ў Аўстраліі, ЗША, Англіі і Новай Зеландыі

Супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і мясцовыя аператыўнікі нядаўна затрымалі ў Віцебску чатырох хакераў. Напрацягу некалькіх гадоў яны ашуквалі замежныя банкі і інтэрнет-крамы, спісваючы грошы з рахункаў жыхароў Аўстраліі, ЗША, Англіі і Новай Зеландыі.

Камп’ютарныя махляры нанеслі шкоду, памер якой ацэньваецца ў сотні тысяч долараў. Група хакераў распрацавала вельмі заблытаную схему транзіту грошай і тавараў. Такую, што ашуканыя партнёры доўгі час не маглі знайсці электронных слядоў злачынцаў. Падчас затрымання ў хакераў канфіскавалі дарагую камп'ютэрную, фота- і відэатэхніку. Зараз вядзецца расследаванне, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, спасылаючыся на газету “Беларусь сегодня”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць