Я ў эколагі пайду! А мой сябар – у аграэколагі

Такія новыя і незвычайныя прафесіі папулярны ў выпускнікоў Туркаўскай сярэдняй школы (Міёрскі раён) нездарма. Бо з першага класа вучняў тут вучаць любіць і берагчы навакольны свет.

Усе школьнікі ўдзельнічаюць у “экалагічных суботах”: майструюць шпакоўні, збіраюць лекавыя расліны, ахоўваюць мясцовыя вадаёмы і мурашнікі, вырошчваюць кветкі, а іхняй рассадай дзеляцца з аднавяскоўцамі. У школе ёсць экалагічны вугалок, дзе сабраны пудзілы звяроў і птушак, а таксама разнастайныя пакаёвыя расліны. А нядаўна вучні пасадзілі парк з пладовых і дэкаратыўных дрэў. На школьным падворку – дагледжаныя клумбы і градкі з гароднінай і лекавымі травамі. Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ