Кожны трэці жыхар Аршаншчыны мае запазычанасць за камунальныя паслугі

Запразычанасць насельніцтва Віцебскай вобласці за камунальныя паслугі перавышае 8 мільярдаў рублёў. Амаль 36,5 тысячы жыхароў рэгіёна несвоечасова аплочваюць жыллё. Прычым амаль 1500 з іх не плацяць ужо больш за тры гады. Найбольшая колькасць неплацельшчыкаў - сярод сельскага насельніцтва.

Так, у Аршанскім раёне запазычанасць за камунальныя паслугі мае кожны трэці жыхар, у Віцебскім і Шумілінскім - кожны чацвёрты. Сёлета 33 000 чалавек у вобласці атрымалі папярэджанне аб магчымасці адключэння камунальных паслуг у выпадку неаплаты. Супраць 3000 чалавек камунальшчыкі Віцебшчыны падалі судовыя пазовы. 70 з іх - на высяленне. А 39 чалавек сёлета ўжо выселены з кватэраў за неаплату камунальных паслуг. Такую статыстыку прыводзіць незалежная газета "Віцебскі кур'ер".

Меткі:

Чытайце яшчэ