У абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава Мікалая Гугніна

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава вядомага мастацтвазнаўца і мастака Мікалая Гугніна. Яны мае загадкавую назву - "LX". А абазначае гэта толькі тое, што мастак адзначыў сваё 60-годдзе.

"Мікалая Гугніна добра ведае мастацкая грамадскасць не толькі Віцебска, але і, без перавелічэння, усёй Беларусі. Яго дзейнасць як даследчыка віцебскай мастацкай школы не патрабуе каментараў. Пра гэта цудоўна сведчаць навуковыя артыкулы М.Гугніна, каталогі самых разнастайных мастацкіх выстаў з яго прадмовамі. Немагчыма нават назваць усе шматлікія мастацкія падзеі, выставы, пленэры, у арганізацыі якіх ён прымаў удзел і якія адкрываў. Але ўласныя персанальныя выставы загадчыку кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, сябру Беларускага саюза мастакоў Мікалаю Гугніну даводзіцца ладзіць нячаста. А таму кожная з іх інтрыгуе і прыцягвае асаблівую ўвагу", - так ацэньвае творчасць мастака і ягоную апошнюю выству мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі ў артыкуле, змешчаным на старонках газеты "Віцебскі кур'ер".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ