У Віцебску ёсць школа для дзецей эмігрантаў і бежанцаў

СШ №19 Віцебска - адзіная ў Беларусі школа, дзе вучацца дзеці эмігрантаў і бежанцаў. Сёння яе наведваюць прадстаўнікі Афганістана, Азербайджана, Дагестана.

У школе распрацавана спецыяльная праграма "Я - іншы", якая дапамагае юным замежнікам пазнаёміцца з рускай мовай і адаптавацца да нашых умоваў. Заняткі па ёй - індывідуальныя, займацца па праграме могуць таксама і бацькі.

Падобнае навучанне пачалося ў СШ №19 з 2002 года ў межах пагаднення паміж упраўленнем вярхоўнага камісара па справах бежанцаў ААН і камітэтам па працы і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, піша газета "Народнае слова".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ