Скралі бронзавыя карабіны

У ноч з 30 лістапала на 1 снежня з мемарыяльнага комплекса “Прарыў”, што знаходзіцца ў 8 кіламетрах ад Ушачаў, скрадзеныя тры макеты армейскіх карабінаў, вырабленых з бронзы. Іх агульная вага – каля 45 кілаграмаў.

Праз некалькі дзён, 3 снежня, мясцовыя міліцыянеры знайшлі карабіны ў лесе Полацкага раёна. Для расследвання гэтага злачынства ва Ушацкім РАУС створана следча-аператыўная група, піша газета “Народнае слова”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ