Падчас візіту ў Віцебск прем’ер-міністра Беларусі быў затрыманы і аштрафаваны апазіцыянер Барыс Хамайда

7-8 снежня на Віцебшчыне праходзіла працоўная паездка прэм’ер-міністра Беларусі  Сяргея Сідорскага.  Сёння кіраўнік ураду наведаў абласны цэнтр. У дзень візіту С.Сідорскага каля “сіняга дома”, як звычайна, знаходзіўся мясцовы апазіцыянер і распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда.

«Я прадаваў «Віцебскі курер» – як раз сёння выйшаў ягоны свежы нумер, яшчэ ў мяне былі газеты «Народная воля», “Наша ніва”, “Свабода”, часопіс «Arche», а таксама некалькі разруковак артыкулаў Зянона Пазняка”, – распавёў Б.Хамайда. Неўзабаве да яго падыйшлі два супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС, загадалі скласці друкаваную прадукцыю і “нават паднеслі сумку да міліцэйскай машыны”.

У пастарунку на яго склалі пратакол за гандаль ў неўсталяваным месцы і адвезлі ў суд. Суддзя Юры Урбан аштрафаваў распаўсюджвальніка газет на 15 500 рублёў, што складае палову базавай велічыні.  

Апазіцыянер лічыць, што ягонае затрыманне было “звязана з прыездам у Віцебск прэм’ер-міністра Сідорскага”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць