Хлопец і дзяўчына ўзрывалі піратэхніку. Ацярпелі абодва (абноўлены)

У Віцебску ўчора ў 21.30. у выніку неасцярожнага абыходжання з "піратэхнічным устройствам" пацярпелі двое маладых людзей. Хлопец і дзяўчына, якія ўзрывалі прыладу, знаходзіліся падчас сваёй “забавы” каля дома №15 на вуліцы Фрунзэ, побач з кавярняй «Фаварыт». Зараз маладыя людзі знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі ног і рук.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама. Месца здарэння ачэплена міліцыяй. Праводзіцца расследванне, аднак устаноўлена, што гэта было менавіта піратэхнічнае, а не выбуховае прыставанне, ніякая не бомба і граната, падкрэслілі ў прэс-службе. Маладыя людзі, напэўна, вырашылі павесяліцца напярэдадні Новага году, у выніку здарылася няшчасце.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ