У Віцебску адбыўся выбух, ёсць ахвяры

Месца выбуха. Віцебск. Фота Сержука Серабро // Место взрыва. Витебск. Фото Сергея Серебро8 снежня ў Віцебску блізу 21:40 адбыўся выбух на праспекце Фрунзэ на аўтобусным прыпынку недалёка ад бара "Фаварыт". Гэты бар месціцца зусім недалёка ад амфітэатра, дзе ў 2005 годзе здарыўся першы выбух.

Па словах мінакоў на лавачцы аўтобуснага прыпынку сядзелі хлопец з дзяўчынай і ў руках хлопца нешта выбухнула. Ён дастаўлены ў рэанімацыю. Аднак на здымках бачна, што на месцы выбуха няма прыпынку грамадскага транспарту.

Як удалося высветліць "Народным навінам Віцебска", спрацаваўшае выбуховае прыстасаванне не было напоўненая металічнымі паражаючымі элементамі кшталту вінцікаў ці цвікоў, што было характэрна для мінулагодніх выбухаў.

Месца выбуха. Віцебск. Фота Сержука Серабро // Место взрыва. Витебск. Фото Сергея Серебро

Месца выбуха. Віцебск. Фота Сержука Серабро // Место взрыва. Витебск. Фото Сергея Серебро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ