У МУС сцвярджаюць, што Казулін пачаў выхад з галадоўкі

Са спасылкай на Міністэрства унутраных справаў Радыё Свабода паведамляе, што з сённяшнега дня, 11 снежня, Аляксандар Казулін пачаў выхад з галадоўкі, якую пачаў 20 кастрычніка.
У міністэрстве сцвярджаюць, што Казулін выйшаў з галадоўкі паволе асабістага жадання, і напісаў заяву аб тым, што спыняе галадоўку. Казулін, як расказаў супрацоўнік МУС карэспандэнту Радыё Свабода, ужо прымае сокі.
Тым часам жонка Казуліна, якая сёння прыязжала у калонію, каб сустрэцца з мужам, не мае пацверджання таго, што Казулін спыніў галадоўку, а калі спыніў – то зрабіў гэта па асабістаму жаданню. У сустрэчы з Аляксандрам Казуліным жонцы было адказана з нагоды таго, што раней яна мела шмат спатканняў, але сама жанчына лічыць, што яе не дапускаюць да мужа таму, што стан яго здароўя пагоршыўся, паведамляе Радыё Свабода.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць