У Віцебскай вобласці канфіскавана 30 тысяч літраў алкаголю

30 тысяч літраў алкагольная прадукцыі і нехарчовай спіртаўтрымліваючай вадкасці на суму 112 мільёнаў рублёў канфіскавана ў жыхароў Віцебскай вобласці падатковымі органамі на працягу 11 месяцаў 2006 году. 173 грамадзяніна прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці.

Нягледзячы на гэта на Віцебшчыне ўсё часцей здараюцца выпадкі атручвання сурагатнымі алкагольнымі напоямі, якія вырабленыя саматужным спосабам са спіртаўтрымліваючых вадкасцяў. У Браслаўскім раёне і Полацку здарылася масавае атручванне, з-за ўжывання падобнага алкаголю.

Пра распаўсюд сурагатных спіртных напояў грамадзяне могуць паведаміць па тэлефоне даверу МПЗ 47-82-40, акрамя выходных дзён.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ