Кашачы конкурс прыгажосці

У мінулую нядзелю, 10 снежня, у КДЦ "Віцебск" праходзіла Міжнарожная выстава кошак. Пачынаючы з 1989 года, гэта была ўжо 30-ая па ліку выстава ў нашай краіне, праведзеная Беларускай асацыяцыяй аматараў кошак "Фелінолаг". Падобныя выставы праходзяць 2-3 разы ў год у розных гарадах Беларусі.

Суддзі і эксперты міжнароднай катэгорыі ацэньвалі прыгажосць, дагледжанасць і адпаведнасць кашачым стандартам каля 150 кошак прыкладна 25 парод з Беларусі і Расіі. На гэтай выставе было больш за 20 кошак бясшэрснай пароды. "Раней іх прадстаўлялі не болей пяці. І гэта сведчыць пра асаблівую цікавасць у апошні час да бясшэрсных кошак", - адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі аматараў кошак "Фелінолаг" Святлана Сталярова.

Пераможцам дасталіся цалкам практычныя і патрэбныя прызы - корм для кошак і напаўняльнікі для кашачых туалетаў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць