Міліцыя адчыніць дзверы

21 снежня аддзяленні міліцыі Віцебскай вобласці правядуць мерапрыемства “Дзень адчыненых дзярэй”. Пра гэта паведаміў прэсцэнтар УУС Віцебскага аблвыканкама.

У гэты дзень любы жадаючы можа прыйсці на дадатковы прыём грамадзянаў або паназіраць за гарнізонным разводам. Акрамя таго ў Віцебску на плошчы Леніна публічна адбудзецца агульнагарнізонны інструктаж усіх міліцыянераў, якія будуць заступаць на службу па ахове грамадскага парадку.

Мэта праводзімай акцыі — спроба прыблізіць міліцыю да насельніцтва.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць