Выбух у Віцебску. Што хавае міліцыя?

З жывата параненага пры выбуху каля бара “Фаварыт” студэнта ветакадэміі Максіма ўрачы дасталі тры цвікі. Пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміў яго сябар — Аляксандр Б., які наведваў параненага ў бальніцы. Узнікае пытанне — хто і якую піратэхніку начыняе асколачнымі сродкамі?

Максім распавёў свайму сябру, што ў той вечар яны з дзяўчынай і яшчэ трыма сябрамі гулялі ля бара “Фаварыт”. Праз некаторы час трое сышлі, а праз 20 хвілін пасля іх сыходу адбыўся выбух, і Максім згубіў прытомнасць.

Урачы ўжо дасталі з жывата параненага тры цвікі, але яго чакаюць яшчэ 2 аперацыі, і з бальніцы ён выйдзе месяцы праз чатыры.

Акрамя ўрачоў Максімам цікавіцца і міліцыя. У якасці падазронага яго ўжо дапытаў следчы 6-га аддзелу. У сяброў Максіма на экспертызу забралі кампутары, і, як яны падазраюць, паставілі тэлефоны на праслухоўванне. Каля бальнічнага ложка ўвесь час дзяжурыць міліцыянер.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ